?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

21st December, 2006. 11:58 am. Вацаку 7 год!!!!!!

7 год таму, ў мяне нарадзіўся сын, і я даведалася, што такое сапраўднае шчасьце.
Тыя, у каго няма дзяцей, мяне пэўна не зразумеюць. Усё, што было да гэтага - слабая цень таго сапраўднага, моцнага, абсалютнага шчасьця. ЧАЛАВЕК ЖЫВЕ! І я маю да гэтага непасрэднае дачыненьне :)
Праз некалькі месяцаў, яго віталі: "Віват Першаму Князю Адноўленага Вялікага Княства Літоўскага!", і насілі на шчыце.
Ён рос пад сьцягамі, гадаваўся ў рыцаркіх станах, спаў у вазочку на танцавальных вечарынах. Ён бегаў басанож па траве на Купальлі і насіў мех на Каляды.
Ён любіць слухаць, як я пяю...
Канешне я субьектыўна, але ён адзін з самых лепшых людзей, якіх я ведала. Магчыма ён сапраўды вернецца ў гэтую краіну і стане Князем...

А для дзеда мароза ён вывучыў вершык:
Коні грымяць капытамі
Блізка апошні час
Юры градучы ў славе
Будзь справядлівы да нас
Моцнай ня будзь дапамогай
Стрэлы ня кідай свае
І не давай перамогі -
Самі возьмем яе!
Не нам дрыжаць і баяцца
Нас раз'юшылі ўкрай
Дай нам да іх дарвацца
Моцнага ворага дай.
Кокаколаўскі дзед марод афігел і загаварыў па беларуску :)

Read 26 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day