?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

17th December, 2006. 10:41 pm. Уваход ня вольны. Уваход для выбраных…

Будзе танцавальная вечарына. Беларуская танцавальная вечарына! Рэдкая зьява ў гэнай краіне. Тут часьцей ірлянскія, арабскія, ці яшчэ якія. І раптам беларуская! Шчасьце та якое! Ды яшчэ ў Лесі напісана, што ўваход вольны, пажадана ў народных строях. Супэр: маем час, строі, веданьне танцаў, прыхільнасьць менавіта да беларускай культуры, асабістыя запрашэньні ад музыкаў. Ідзем. Дзякуй арганізатарам.
І раптам перададзенае (як заўжды) праз другія рукі: Маестат можа прыходзіць, толькі бяз ГЭТАЙ. Мне, такі гонар
І Маестат адзінагалосна кажа: “Мы без цябе ня пойдзем”. І не таму, што баяцца, бо яны і чорта лысага не баяцца. А таму, што выскароднасьць для іх ня проста прыгожы строй. Яны шляхта. У самым лепшым сэнсе гэтага слова.
… А зараз зрабілася сумна. Як гэта ўсё тыпова. Твая пыса мне не да спадобы, таму валі адсюль. І сварацца партыі, моладзевыя рухі, палітычныя плыні. Свараца танцавальныя гурты, рыцарскія клюбы, дзіцячыя гурткі. Бедная не мая радзіма. Бедная чужая вайна, якую не выйграць, пакуль “асабістае” пераважвае “справу”…

Read 18 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day