?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

12th December, 2006. 9:51 am. толькі каляды, каляды, каляды...

І працы дахалеры. Працы апрэч тых, за якія плоцяць грошы, і якія нікуды не дзяюцца на Каляды. Ранішнік у Радкіным садочку. Гэта: строй самой прыгажуні (зараз яна ўжо жадае быць эльфійскай прынцэсаю - тата ралевік, пэўна будзе задаволены), строй дзеду марозу, мяшэчкі длі падарункаў дзецям, кірмаш з самімі падарункамі, словы на ранішнік (быць мне зноўку сьнягуркаю), выцінанкі на вокны ў групке. Магчыма, мяне яшчэ яслі прыпахаюць. Ранішнік у Вацакавай школцы. Там лягчэй, бо толькі грошы і строй трэба. Гарадское сьвята для беларускіх дзетак.
Дарэчы! dzetki.org - там уся інфармацыя.
Калядаваньні з дзьвума кампаніямі.Робім з Настаю калядную зорку і пужаем маіх суседзіў сьпевамі. Пакуль з дзьвума...
Каляды ў мяне дома, гэта ежа, строі, сцэнар. Новы год з мамаю: арганізацыя Дзеда Мароза і развлекух для дзяцей.
І да ўсяго гэтага нарыхтоўка падарункаў. Склала сьпіс тых, каму я бы хацела зрабіць калядныя падаруначкі - схапілася за галаву. Потым склала сьпіс тых, для каго ў мяне ўжо ёсьць падарункі - троху супакоілася :)
А перадусім народзіны сына! 7 год такі! Дзьве кампаніі, у розных мейсцах, у розныя дні.
Карацей паўтор мінулага года. Зноўку як мантру паўтараю: "Калі ўсё гэта скончыцца, тады і высплюся".

Read 11 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day