?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

3rd December, 2006. 1:53 am. Ружана...

Сёньня збылася мара Радкі. У вушках зараз завушнічкі. Маленечкія і вельмі ёй пасуючыя.
Адвяла я такі ў салён прыгажосьці дзьвух бляндынак. Касметоляг па дзелавому сказала: “Сначала старшая. А мама подождёт в коридоре.” Але я пайшла ў кабінет (калі гэта было, каб я лекараў слухалася!). Радка за мною. Некалькі спробаў выгнаць мяне адтуль нічога не далі. Пасля некалькіх “мамаў”, ад гэтай цётачкі, не вытрымала і сказала, што я няня. Перад пачаткам самой працэдуры я спыталася ў Ружанкі: “Мне выйсьці, ці з табою пабыць?”
Яна ціха адказала: “Пабыць... са мною...” Тады я перачапіла сваё малпяня- пераростка з позы вісячы-на-баку на позу вісячы-на-сьпіне і ўзяла сваю выхаванку за руку. Яна толькі моўчкі ўздрыгвала. Радка ад той жа працэдуры заплакала. Але не варухнулася, бо надта хацела прагажосьці.
Ружанка выгадавала майго Вацака.
Калі ёй было 3 з гакам, а сыну год і трошачку, яна, па дзелавому трымаючы яго на каленях у вазочку (мы так гулялі), вучыла правільна вымаўляць словы:
- тэба казяць не ЛЭВА а ДЭВА. – і паказвала пальцам на дрэва.
У Вацакавы 3 гады, давяла майго сына да гістэрыкі, паведаміўшы, што ён ніколі не народзіць.
Калі яму было 4 гады навучыла цалавацца і патлумачыла, што замуж за яго не пойдзе, бо яны сябры, а сябры ня могуць ажаніцца.
Сёньня я глядзела ў Ружанчыны вочкі і бачыла абарончую сьцяну, якую яна выбудоўвае. І з кожнай нашай сустрэчай я бачу, што сьцяна робіцца мацнейшая і таўсьцейшая. А вонак, лепш прадуманы і лепш адыграны. У яе свой шлях. І я амаль нічым не магу дапамагчы.
Мая дачка сьпіць у перасланым на чыстае ложку, пахне лавандаю і моршчыцца, калі вушка сьлізгае па падушцы. А на другім канцы гораду, сьпіць яшчэ адна белагаловая дзяўчынка. У яе ёсьць мама і тата. Але адчуваньне, што трошку яна мая, напэўна ніколі не зьнікне. Як не зьнікне памяць аб Жэньку, Эстэре, Ірке, Толіку-бэбу, Анке-партызанке, Ромке, Наташе...
Я не ўпэўненая, што адчую розьніцу ў пачуцьцях, калі са сваім дзіцёнкам пазнаёмлюся не зудурманеная наркотыкамі, абезбольваючымі і тупым болем у пакоі рэанімацыі, а ў ... іншым мейсцы

Read 14 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day