?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

30th November, 2006. 10:50 pm. Вацак...

Сын такі знайшоў сабе бляндынку з блакітнымі вачыма, і закахаўся. Здаецца, яна прыйшла ў іх клясу не першага верасьня, а паздней. Учора я з ёй пазнаёмілася. Сёньня з яенаю мамаю. З мамаю папярэдняй каханай я не знаёмілася, таму прагрэс! Зараз Вацак кажа, што вырасьце і вернецца за ёй, і яны ажэняцца. Караце клясыка жанру! Я буду доўга рагатаць, калі ажэніцца ён з мулаткаю, чорнавалосаю і смуглаю. Але, зараз, толькі бляндынкі. Таненькія і яснавокія... як ён...
А яшчэ, у яго пачало зьяўляцца файнае пачуццё гумару.
Праводжу яго на тралейбус, і раптоўна ўзгадваю, што забылася даць ключы ад кватэры.
- Вой, сын, забылася бы, і “будзе тады, Давідка, і мне, і табе...” (гэта цытата з “Камедыі”)
- Не, мам, тады будзе толькі табе. Бо я на сьпевы не сьпяшаюся.
Да гумара, нейкім дзіўным чынам, прыклалася мараль. І таму, амаль кожны вечар, дома вядуцца дыскусіі на тэмы “Хто дрэнны, а хто добры”. Жабоцька, з казкі пра Дзіва Зьверанятку: ён дрэнны (бо пасьля ягоных пытаньняў “сум агораў Зьверанятку..”), ці добры (бо Зьверанятка пачынае актыўны пошук праўды) ? Мама дрэнна робіць, што талёнчыкі не купляе (бо парушае правілы), ці добра (бо гэтыя грошы тут жа прасаджваюцца на жуйкі).
З такім назіральнікам востра пачынаеш адчуваць уласную недасканаласьць. Але ягоная вера ў тое, што я самая разумная і і заўжды ведаю, што добра, а што дрэнна - падтрымлівае. І прымушае падымаць высока галаву, распрастваць плечы і ісьці абраным шляхам.

Read 18 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day