?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

25th November, 2006. 12:43 pm. Ода даўгім валасам...

Ну падабаецца мне, калі ў мужчыны даўгія валасы. Так сталася з дзяцінства.
Прынц, апрэч іншых шматлікіх якасьцяў, павінны мець даўгія валасы. Інакш ён не прынц, ці прынц у выгнаньні. Можа часткова паўплывала кіно “Не пакідай.” Бо нешта не магу ўзгадаць у маім дзяцінстве ніводнага даўгавалосага мужчыну. Але рамантычны вобраз узьнік менавіта тады. Зараз, на вуліцах, я паварочваю галаву за прыгожымі дзяўчатамі, жвавымі дзеткамі і ... хлопцамі з дагледжанымі даўгімі валасамі. Нажаль даволі мала мужчынаў пасля 25 лет пакідаюць у сваім абліччы такую правакацыйную дэталь, як валасы ніжый вуха. Ім трэба працаваць, будаваць кар’еру. І застаюцца ляжаць у схованках адрэзаныя кавалкі жыцця. Новыя знаёмыя, убачыўшы фатаздымкі былых часоў, здзіўленна пытаюцца ў іх: “Ты што? Насіў даўгія валасы?”
Зараз мой семігадовы сын вырашыў расьціць валасы. Я разгубілася. А муж сказаў, каб Вацак троху пачакаў, а потым яны разам будуць адрошчваць сабе валасы. Буду ім плесьці коскі :)))

Read 33 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day