?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

29th October, 2006. 1:18 am. ... Жили книжные дети, незнавшие битв...

Няведаю, з якога фільма гэтая песьня. Называецца “Балада о борьбе”. Аўтар В.Высоцкій.
Першы раз пачула, вырашыла, што напісана яна адмыслова для мяне і пра мяне. Вось такі эгацэнтрызм. Але кнігі я сапраўды “глотала пьянея от строк”. Чытала хутка, шмат і спыніцца не магла пакуль не дачытвала. А потым сьніла сны, у якіх была героем, ратавала сусьвет, дапамагала слабейшым і карала ворагаў.
Мой муж мяне вельмі здзівіў, паведаміўшы, што гэтую песьню лічаць сваім гімнам ралевікі.
...Только в грёзы нельзя насовсем убежать
Краткий век у забав – столько боли вокруг…
Як яны цікава гэтыя радкі спявалі? Час маіх фантазій амаль сыйшоў. Я спадзяюся ён вернецца, але дакладна не хутка. У мяне зараз замест ваярства цемры, якое хоча знішчыць усё жывое, есьць менты са шчытамі ды дубінкамі, якія хочуць выканаць загад ды атрымаць заробак. Замест гоблінаў - бамжы ды алкашы каля ліфта. Замест сусьвету, маючага патрэбу ў маёй абароне – двое дзяцей. Замест адданых паплечнікаў, муж. Замест змаганьня дабра са злом, чужая вайна, у якую я ўляпалася па самыя вушы...
Зараз, я чытаючы фэнтэзі, адпачываю. Ныраю з галавою і адключаюся ад таго, што трэба зарабляць грошы, вырашаць паўсядзённыя праблемы і выкідаць бамжоў з пад’езду. А потым вынырваю. І жыву. І з усім спраўляюся. З гадамі сыходзіць з жыцця рамантыка. Я раблюся ці то салдатам, ці то кампутарам. Перастаю марыць. Напэўна такі кампутарам. Кампутарам, які любіць чытаць...

Read 21 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day