?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

25th September, 2006. 10:39 pm. казка...

- А я, калі вырасту, буду таксама ведзьмаю?
- Канешне будзешь.
- Як мама?
- Як мама! Сьпі, доню.
Вядзьмарка пацалавала соннае цуда і выйшла з пакою. За вакном мітусіўся Горад.
Людзі сустракаліся, раставаліся, плянавалі нешта, кахалі і злаваліся. Збольшага, яны не маглі таго, што магла яна. Ведзьма вельмі асьцярожна выкарыстоўвала свае магчымасьці: дробная побытавая магія, абараніць дзяцей і сябе, лекаваць простыя хваробы, зрэдку прывабіць патрэбнага чалавека. Але, некаторыя рэчы, рабіла міжволі. Ня ўсё, з таго што бачыла, яна хацела бачыць. Людзі адчувалі нешта ў ёй... іншае, і ставіліся як да... іншай. Не такой, як ўсе. Часам, жаданьне схапіць паходні, сабрацца ў натоўп і крычаць “Спаліць ведзьму!” мільгала ў вачох нават блізкіх ёй людзей.
Вядзьмарка зморшчыла лэб: “У яе блакітныя вочы. Дрэнна. Слабыя вочы. Пакуль абараню, а потым? Мо і праўда, няхай вучыцца? У лесе атрымліваецца. Я, на пачатку, у Горадзе, далека ня ўсё адчувала...”

Read 12 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day