?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

19th September, 2006. 1:41 pm. Эх маленькія польскія турніры...

Там самае цікавае не ліцары, бойкі, выступы і т.д.
Там самае галоўнае – кампанія. І кампанія была суперная! Па дарозе туды сьпявалі, гуляліся ў кантакт, слухалі музыку, карацей было весела. Наранак, праўда, голас мой быў сапсуты недаравальна. Я, канешне, сьпявала ўсероўна, але апошні раз думала, што месяц, як мінімум, не здолею па чалавечы размаўляць. Адтанцавалі 2 танцы на сцэне, 2 на траве і вырашыўшы што гармадзянскі долг выкананы, пайшлі гуляць па горадзе. Знайшлі там Ірлянскі паб, пакаталіся на арэлях, пабадзяліся па вялікай краме, натапталіся марозіва.
Увечары быў пір, дзе мяне нечакана вычапіў пан Річард, якога я з Сопата (гэта 5 год таму было) не бачыла. З палякамі размаўлялі пра палітыку і мой узрост. Уначы, нават, палезлі ў інэт фоткі качаць, бо яны не верылі, што мне 26 і я маю дзяцей.
Па дарозе назад ехалі праз начную Варшаву. Мне ажно сэрца зашчаміла. У гэтым горадзе я бы хацела пажыць. Там такое ўсе рознае і такое... роднае. Не першы раз у мяне Варшава выклікае такіе пачуцці. А чаму няведаю.
Традыцыйная вялікая крама, падаруначкі чадам, і дадому...
Падчас валькі рыцарскай, я, Лёха і Сьвятлана развлекаліся тым, што роўлі розныя майданныя лёзунгі. “Міліцыя з народам” было даволі дарэчы, “Далучайся” адпавядала настрою бойкі, а “Застаемся” майму настрою.

вось чым займаецца Маестат, у вольны ад танцаў часCollapse )

dvarf, якога я яшчэ не бачылаCollapse )

без спадарыні Арыны і БарстокаCollapse )

я нават апранула сваю чырвоную сукенку! Даўно гэтага не было...Collapse )

эх, раздалбайскі вяселы Маестат...Collapse )

Read 13 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day