?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

1st September, 2006. 12:14 am. Вось і пайшоў Вацак у школу…

Галімей школак я не бачыла. Хаця… пэўна бачыла я не ўсё ў гэтай краіне.
Лінарка была ў спартовай зале. Некалькі дзетак самлела. Настаўніца, няпамятаю чаго, страшэнна фальшывя, спявала нейкую песьню. Доўга, пра шчасьлівае дзяцінства Вацака, распавядаў вэтэран. Нам урачыста паведамілі, што АГЛ падарыў дзеткам па кніжацчы: Чціва аб нашам шчасьлівым часе і цудоўнай краіне. Пэўна сам па начох пісаў :)
А потым дзецям і іх бацькам паказалі клясу, дзе год Вацаку вывучаць расейскую мову.
Адно памяшканьне для урокаў, ежы, гульняў і сну. Выхавацелька (яна застаецца з дзецьмі, калі сканчаюцца ўрокі) паведаміла што НАРМАЛЬНЫЯ бацькі, дзяцей забіраюць пасля ўрокаў, у 12-30. А ўсе астатнія да 17-45. Тое, што ў раскладзе напісана да 18-30, гэта няпраўда :(
97,89 КБ

Але я старалася. Я ўсьміхалася і падбадзервала сына, які з каменным тварам аглядаў сваіх аднакласьніц. Чатыры з іх у акулярах, дзьве цыганачкі, адна касавокая… А ўсяго дзяўчынак 10. Пыталася як яму тут. Сын пахмурна адказваў, што нянадта. Я паабяцалася прынесьці вялікія пазлы і ніколі не прапаноўваць яму апрануць гальштук (сама іх невынашу, шчыра кажучы).
Потым затое пачалося сьвята. Ружанка, плянэта дыназаўраў на вакзале, бульба ў выглядзе літарак, выйграны конкурс і мульцік увечары.

Дзякуй badinby , magnus108 і маё малодшае, з пляменьнікам за тое, што прыйшлі падтрымаць нас.
Дзякуй almfader за тое, што трываць гэтае ўсё, нам не больш за год.
А Ружанцы дзякуй, за какетлівыя вочкі і цудоўны Вацакавы настрой :)

Read 19 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day