?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

23rd August, 2006. 9:22 pm. сябры...

Есьць людзі, побач са мною, да якіх я ніколі не павярнуся спіною, але з якімі мне вельмі цікава. Імі можна захапляцца, у іх можна вучыцца. Яны могуць быць добрымі ці злымі, шчаслівымі ці няшчаснымі. Але, ў іх ёсьць тое, чаго няма ў цябе, а ў цябе тое, што незнаема ім. Гэта цікава, гэта вабіць, але і насьцярожвае.
Есьць тыя, за якімім вельмі прыемна назіраць, за іх стаўленьнем як асобаў, за развіццем,, за пошукам... Яны ўвесь час мяняюцца. Такія самі возьмуць з цябе веды, вопыт, энэргію, ці што там ім яшчэ можа спатрэбіца ў пошуку. І ты шчасьлівая, што нешта з таго, што ты знайшла, накапіла, вынайшла, камусьці спатрэбілася. Гэта натхняе. Галоўнае не перашкаджаць такім людзям.
Есьць тыя, якіх шкада, якім хочацца дапамагчы і падтрымаць. І вельмі цяжка ўтрымаць сябе ад гэтага. Я не пра моцных людзей, якія часова саслаблі, а пра вечных дзяцей. Яны выклікаюць замілаваньне і пяшчоту. Яны радуюцца калі ты іх хвалішь, і плачуць калі сварышся. У іх пачынаецца дэпрэсія, калі ты занятая і не надзяляешь ім дастаткова ўвагі. Яны ўважліва слухаюць тое, што ты кажашь, а потым цябе цытуюць, выдаючы за свае. І ты пачынаешь ганарыцца. Як жа: цябе цытуюць, твае паводзіны і манеру размаўляць нехта пераймае. А потым робіцца страшна. Бо ты разумеешь, што не маешь жаданьня быць эталонам, не хочашь каб па табе раўняліся, табе не трэба такой адказнасьці. І ты сыходзішь, бо інакшь нельга. А чалавек кажа: "Мне балюча. Ты зрабіла мне балюча." Часьцей за ўсе, такая істота тут жа праляпляецца да каго-небудзь іншага. І потым ужо іншы чуе: "Ты мне патрэбна(ы)". І ты шчасьліва, што не табе гэтыя словы.
А есьць тыя, з якімі побач прыемна ісьці. Яны моцныя і самадастатковыя. Яны любяць жыць. Кожны з вас сам спраўляецца са сваімі праблемамі, але можа і падставіць плячо, пры патрэбе. Такі чалавек не павісьне на табе, але і не дасьць вісець на сабе. Ен будзе ўсьміхацца табе, калі ты з той, ці іншай нагоды сыходзішь з яго жыцця. І ты ведаешь, што ен, як і ты, будзе памятаць, што калісьці вашыя шляхі ішлі некаторы час побач...

Есьць недзе Анюта. Мы з ёй аднагодкі. Нам мамы спявалі аднолькавыя песьні ў дзяцінствае. У яе таксама есьць малодшая сястра. Яна крыху паздней за мяне засталася без таты. Мы разам збіралі грыбы каля інтэрната, бо хацелі есьці. Паралельна ішоў пошук: Хрысьціянства, вегатырыянства, кастанедаўцы, будысты, розная ізатэрычныя тэорыі... Мае мары ўсынавіць немаўлятка сірату, і яеныя ўладкавацца на працу ў дзіцячую вёску.
А потым розныя краіны. Зьмены прозвішча і мейсца жыхарства. Я пішу ліст (амаль "на веску да дзязулі") і атрымліваю адказ!!! Нашыя шляхі (няхай і ў розных краінах) так і ідуць паралельна. І яна на завочным па псіхалогіі, і яна замужам, і ў яе сын (на мае народзіны нарадзіла!). А потым зноўку новыя кватэры і прозвішчы. Не здзіўлюся, калі праз гадкоў некалькі, выпадкова сустрэну яе дзе-небудзь у... ЗША :) Мару аб гэтым.

Read 2 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day