?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

21st August, 2006. 1:27 pm. Вацак ідзе такі ў школу!!!

Такі дамагліся!!!
А колькі школак было наведана, колькі дырэктарак нам адмовілі,, колькі нэрваў і часу на гэта аддана...
У тым районе, дзе садочак, у які хадзіў Вацак, і ходзіць Радка, я абышла, пэўна, усе школы. З кожнай чарговай адмоваю, паніка ўсё больш настойліва прапаноўвала завалодаць маёй нэрвовай сістэмаю.
Урэшце дырэктарка той школкі, да якой наш садочак непасрэдна прыпісаны (памурыжыўшы нас 2 тыдні) сказала ісьці ў РАНА.
Вось дагэтуль гадаю, што былоб, апыніся я там адна... Але была я не адна, а з мужам, які здолел абаяць чыноўніцу кліматычнага ўзросту, спакойна выслухаўшы пра тое, што ён з БНФ, што дзеці нас з ім не цікавяць, што горад Менск не мае патрэбу ні ў ва мне, ні ў маіх дзецях. Як выснова было: "Панаехалі тут...". А ён в тон ёй казаў нешта на тэму: "Проста жах, што ў сьвеце робіцца, як жа вам цяжка працаваць у такіх умовах...". Тыкал ёй пад нос нашыя пашпарты, тлумачыў, што нам толькі год та і вучыцца, а можа і раней зьедзем. Карацей урэшче яна накрычала на нейкую дырэктарку, якая мусіла адкрыць беларускую клясу, але не набрала жадаючых, і сказала што зараз прыедуць... іх прыняць!
Вось так у школку мы трапілі, нават шанец застаецца, што ў беларускую клясу. Хаця дзяцей на яе наўрад набярэцца. Я набраць не магу, бо Вацакавы аднагодкі беларускамоўныя, ўсе ідуць у 23. Ну да ладна, добра, што не дома будзе гэты год сядзець.
Ужо куплены заплечнік, накуплена "па спісе" на 45 тысячаў, памерана трапіўшая нам у спадчыну школьная форма. Абдумваюцца пытаньні тэхнічнага плану: як карміць аднаго і не карміць другую, бо яна снедае ў садочку? Ці не будзе ў сына праблем з-за БЧБ тэрмааплікацыі і значкай "Размаўляй са мной па беларуску"?

Read 25 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day