?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

19th July, 2006. 7:45 pm. ЗАГС

Жудасная і кашмарная ўстанова!!!
Ніколі болей туды не пайду (рэдактар сказаў, што забраць пашпарты, такі трэба :) ). Там брыдка і мярзотна. Там праціўная цетка загадчыца. Там стомленыя (у 8 раніцы!) супрацоўніцы. Там казенныя сцены і тусклыя лямпы. Гэта канешне правінцыйная баранавіцкая ўстанова, але адчуваньне казеннасьці і напружаньня ў Менскіх тое самае.
Пасля мы сядзелі ў малочным бары і заедалі стрэс салодкімі бульбачкамі і жэле. Я слухала апісаньне свайго выгляду ў фарбах і з інтанацыямі. Паціху расслаблялася і нават пачала весяліцца :) Ен сказаў, што там маглі вырашыць, (з-за майго выразу твара) што ен узяў маю сям'ю ў заложнікі і зараз мы заключаем фіктыўны шлюб, каб пасля мяне прадаць за мяжою ў рабства :)
Потым была сонечная траса і вецер ў твар. Каханы побач і паднятая рука. Беларускамоўны кіроўца і "Крама" ува аўтамагнітоле. Жахі раніцы забытыя, палегка, ад таго, што з дакумэнтамі ўсе ў парадку.
Віншаваньні прымаем тут і асабіста.
3 жніўня чакаем усіх запрошаных і тых, каго забыліся запрасіць :)

Read 16 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day