?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

8th July, 2006. 1:47 pm. вандроўкі з дзецьмі.

Пакуль дзіценку не споўніцца прыкладна паў гады, з ім можна ехаць куды душа пажадае. У дарогу трэба пару пампэрсаў, некалькі змен адзеньня і... усё.
Калі малое ужо поўзае, калі яму ўжо ўсе цікава, і на руках увесь час не ўтрымаешь, пачынаюцца праблемы. Ежа ў яго пакуль не тая, якую на вогнішчы прыгатуешь, важыць ен не так і мала, адзеньне пэцкае з неверагоднай хуткасьцю. Карацей сплашныя праблемы. (хаця можа калі з татам, да з машынаю, да з грашыма, то і можна. Няведаю не спрабавала). Карацей гэты час мы выбіраліся толькі на некалькі дзен і так, каб у дарозе не болей за паў дні. Калінінград не лічыцца :)
Пасля палутара год мае чада былі ўжо даволі сьвядомымі. З імі можна было дамовіцца, яны умелі цярпець і выказваць свае жаданьні. Спалі у любым шуме, у любых позах і пры любым асвятленьні. Абы з мамаю...
Таму і вандраваць мы сталі шмат і надоўга.
А зараз дык зусім казка...
Толькі праблемы з начным спынам. Таму гэты транспарт мы выкарыстоўваем толькі як дзенны. Учора вярнуліся з Гомелю (Ленушка дзякуй за гасьціннасьць). 4 гадзіны дарогі туды - 5 машын, 4 назад - 3 машыны. Вільготныя сурвэткі і бутэлька вады. Вось яно дзіцячае шчасьце.
Стомленая я і бадзерыя дзеці, якія грукаюць лыжкамі па стале і патрабуюць ежы :)
Эх... Хутка яны пачнуць вандраваць асобна ад мяне. Хутка я буду разважаць з кіроўцамі пра кошты на расейскі газ без фону дзяцячых спеваў пра "Гэй соколы...".
Дзеці гэта як гірі прывязаныя да ног. Некаторыя дазваляюць нагам атрафіравацца як непатрэбнаму воргану. Некаторыя вучацца з імі хадзіць. А некаторыя бегаць і танцаваць. І толькі тады разумеешь, што яны і энэрцыі дадаюць, і мышцы ўзмацняюць, і ўвогуле смаку ўсяму жыццю дадаюць. Таму мне ўжо і няхочацца без гэтых гірь бегаць. А давядзецца. І задавальненьне атрымліваць ад свабоды давядзецца навучыцца...

Read 9 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day