?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

3rd July, 2006. 10:44 am.

Ну, нерэшце, ў мяне замовы, ад якіх я атрымліваю вельмі вялікае задавальненьне.
Замаўляльнікі кажуць прыкладна: "Сшый тое, што палічышь патрэбным, з тым узорам які палічышь патрэбным, той тэхнікай, якую палічышь правільнай. У сродках мы не абмежаваныя." Тыя хто шыюць, мяне зразумеюць. Такі замаўляльнік сам па сабе золата. А калі улічыць, што гэта мамкі, якія замаўляюць кашулькі сваім маленькім дзецям, то проста казка...
Так прыемна выкраіваць кашульку на двух гадовага карапуза, вышываць яе, а потым бачыць як гэнае шчасьце поўзае па траве і нешта жуе, пакуль мала адвярнулася. А поўзае яно, у ільняной кашульке, якая сагрэе ў холад і не апячэ ў спеку...
Яшчэ сэрца грэе колькасьць замоваў. Гэдак хутка чэлая чарада беларусікаў у вышыванках будзе коўзацца па траве, на пікніках беларускіх семьяў. Фатаздымкі можна паглядзець на http://dzietki.staronki.com/ у фотагалерэі.
Прыемна ведаць, што не толькі ў маіх дзетак кашулі зношваюцца, а не ляжаць музэйным экспанатам...

Read 18 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day