?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

27th June, 2006. 12:21 am.

Адкупаліла з СЭТам на выспе.
Была даўгада і цяжкая дарога на возера: ламаючыйся аўтобус, спякота. Не самая лепшая кампанія. Сорам за журніліста, які без дазволу зрабіў перадачу пра мінулагодняе купальле і выкарыстаў для гэтага ледзь не самы горшы запіс спеваў. А калі яму сказалі, што так рабіць нельга, ен пачаў кідаць панты пра тое, што мае права..... Былі мерзкія фотарэпарцеры на выспе, якія чапляліся да дзяцей, спрабавалі іх адвесьці да вады і перашкаджалі шукаць згубленны Радкаю боцік. Былі камары і сонная я.
А яшчэ было возера, былі шчасьлівыя ў вадзе дзеці. Было прыгожае, да болю ў грудзёх, мейсца. Былі Ружанка з Радкаю у вяночках і Вацак, які па дзелавому падтрымліваў гаспадарчае вогнішча. Был карагод вакол вогнішча, у які я ўляцела паклаўшы Радку спаць. Быў рогат, калі купальскае кола упала проста перад намі з Волечкаю. Смяяліся з таго, што зараз ужо усе ведаюць пра мае хуткае замужжа. Было начнное возера: цеплая спакойная вада, цішыня і нежаданьне вылезаць на бераг.
Я хадзіла у хустачцы, спала ў намеце з трыма дзеткамі 6 гадзінаў (я нават дома столькі шмат не сплю) і была абсалютна шчаслівая....

Адкупаліла і ў драздах.
Было пахмурнае надворье. Быў Зьміцер, які зваліў усю падрыхтоўку (арганізацыю, збор дроваў, распальваньне вогнішча іт.д.) на мяне, бо ў яго футбол па цілявізары. Былі сырыя дровы, якія ніяк не хацелі гарэць. Былі пытаньні з усіх бакоў, стомленыя дзеці і здымачная група. Для мяне гэтага было зашмат. Было, нарэшце, распаленае вогнішча і карагод, у якім адносна спявалі 3 чалавекіCollapse ), ведалі словы яшчэ пяцера і хлопцы, якія падцягвалі паўторы. Была ніяк не засынаючая Радка, якая не давала мне адысьціся ад намета і зрываючыяся галасы дзяўчат, якія выкрыквалі ўсе мае прозвішчы, у надзеі што я проста выпендрываюся і зараз прыйду сьпяваць.
А яшчэ было агромнае купальскае кола, густа аплеценае кветкамі. Былі гісторыкаўскія дзяўчаткі ў ільныных кашуляхCollapse ) , павывучыўшыя словы песень. Была большасьць людзей у строях. Былі танцы каля вогнішча (дзякуй Вайдэлотам, якія толкам і танцаў та няведалі, але гралі ад душы), было вялікае кола грукаючай сябе па каленям моладзі, натхнена спяваючай мазура.
Былі шасьцера дзяўчат, якія з візгам і спевамі вадзілі карагоды ў вадзе. Был вельмі смачны крупнік. Быў шум галасоў і цяжар праблемаў, якія сыходзілі кудысьці далека, пакуль Наталька трымала маю галаву ў сябе на каленях і гладзіла па спутаным і мокрым валасам. Была раса і дзяўчаты, якія качаліся па мокраму жыту і падымаліся адтуль са светлымі тварамі. Я дык упершыню гэта рабіла, і зараз буду рабіць штгод... Былі мокрыя ад расы рушнікі, якія клапатліва высушылі і склалі, чакаючы пакуль купальская магя спатрэбіцца. Былі ме асалавеўшыя дзеціCollapse ) зранку....
Адкупалілі...
...Дагарэло купайло на гары.....

Read 12 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day