?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

26th May, 2006. 8:38 pm. Вацака не бяруць у школу :(

Мы не маем менскай прапіскі. Майго сына з гэтай нагоды не бяруць не толькі у 23 гімназію (куды мы хацелі трапіць), але і ў любую менскую школку ўвогуле. Я прайшла ў адміністрацыі фрунзенскага района дахалеры кабінетаў. Урэшце зам міністра адукацыі сказала мне, што мы нелегалы, што адзіная магчымасьць нам тут вучыцца - гэта рабіць дамову арэнды. Натуральна што мы такое не зробім, бо гаспадыня кватэры, якую мы здымаем вельмі танна, даўно не жыве ў Менску. Што рабіць, пакуль не ведаю. Чыноўніца гэтая дык увогуле абражала і пагражала даць пра нас звесткі у міліцыю.

Гэтай краіне мы не патрэбныя...
Гэта часовы настрой. Буду змагацца. А што мне застаецца? :(
Нейкае не жыццё, а змаганьне суцэльнае.

Read 36 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day