?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

12th May, 2006. 9:59 pm. абяцалася, дык напішу :)

Сёньня, на Кастрычніцкай плошчы, адбыўся... а халера ведае, што там адбылося :)
11 чалавек пасадзілі ў аўтазак за тое, што яны елі марозіва на плошчы. Маразм крепчает :)
аднаго маленькага (здаецца 14 год) хлопчыка амаль адразу адпусьцілі, пасля адпусьцілі 4 дзяўчат. Астаніх пракацілі да ментоўкі цэнтральнага района. Там памурыжылі гадзінку, прабілі пашпарты і адпусьцілі таксама. У гэтым РОВД я была ўжо не ўпершыню, і мне было зручна адтуль да дому ехаць :)
За што нас туды скаталі стала зразумела пасля канцэптуальнай фразы аднаго мента. Карацей калі нас падвялі да аўтобуса, то сказалі выкінуць марозіва. Хлопцы разгубіліся, бо ніводнай сьметніцы вакол не было. Тады мент паказал на траўку і сказал пакінуць на ёй. Я засьмяялася: "Ну вы нас тады за забруджваньне навакольля арэштуеце." На што мент адказаў: "А вам не всё равно, за што вас арестуют?"
Карацей наразмаўлялася з цікавымі хлопцамі, якія мяне лічылі за сваю аднагодку, пакуль у нас не пачалі год нараджэньня пытацца. Колькасьць дзяцей, некаторых канчаткова дабіла :)
Якія мы ўсе розныя...
Фоткі тут http://pics.livejournal.com/litota_/gallery/0000bcch

Read 7 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day