?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

22nd April, 2006. 4:28 pm. Вясна, вясна ідзе! Вясне дарогу!!!

Я адчуваю такое бязмернае шчасьце! Вакол сонца, цепла, вакол людзі, какол трава расьце і дзьме вецер!!!
Мне здавалася, што больш шчаслівай, як я была ўсю восень і зіму быць немагчыма. Але - магчыма, і думаю, што гэта не мяжа.
Сонца ў вочы і вецер у твар - гэта шчасьце, якое ні ад чаго не залежыць. Гэта на ўзроўні інстынктаў, нешта такое, што засталося ад усіх маіх продкаў з розных краінаў. Таму што паўсюль людзі гэта адчувалі вясною, і паўсюль дзякавалі сонцу за жыцьцё....
Я люблю жыцьце. Можна нават напэўна сказаць што кахаю. Мне падабаецца жыць. Падабаецца да шчанюковага візгу. Хочацца разбегчыся і ўзляцець (і гэта у цэнтры горада ў працоўны час). Хочацца абняць увесь сусьвет. Хочацца падзяліцца гэтым з кожным сустрэчным чалавекам. Хочацца прагнаць з твараў напружаныя зморшчкі і заклапочана-авітамінозныя выразы. ВЯСНА жа!!!
Я абсалютна шчаслівы чалавек...

Read 4 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day