?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

9th April, 2006. 1:21 pm. Мы сустрэлі Зьміцера!!!!!!!

Як шмат у нас людзей, якія дапамагаюць.... Проста так дапамагаюць. Рускамоўныя, апалітычныя, нацыяналістычныя, тусовачнікі.... Розныя, розныя...
Гэта было для мяне адкрыццем. Там быў адзін файны дзядзька, якому не трэба мацюгальніка: ен на натоўп прыкладна ў сотню чалавек, паведаміў пра вольнае мейсца ў машыне так, што ўсе пачулі :) Суперны мужык :)
А Зьміцера сустракалі прыкольна. Там былі людзі якія абсалютна розныя, якія не ведаюць адзін аднога, якія размаўляюць на розных мовах, некаторыя з іх нават з антыпатыяй ставіліся адзін да аднаго калісьці. Гэтыя людзі абьядналіся. Разам хваляваліся за яго падчас 15 дзён, разам ехалі ўночы ў правінцыйны гарадок пад Менскам, разам мёрзлі перад брамаю СІЗО, разам цягнуліся дакрануцца, пахлопаць па плячы, абняць і сказаць, што радыя яго бачыць.... нарэшце. Разам пілі шампанскае, якое не піў толькі сам Зьміцер :) Ен спрабаваў адначасова абняць усіх дзяўчат, адказаць на вітаньні ўсіх хлапцоў, утрымаць кветкі і свае рэчы :) Карацей атрываўся хлопец :)
З вяртаньнем браце..... Пастарайся болей не трапляцца :)
Фотак у мяне пакуль мала, але фотка з замёршымі МаргарыткаміCollapse ) вельмі паказальная для той ночы.

Мне толькі было шкада, што я не пабачыла хлопцаў анархістаў. Я нават не ведаю дзе яны сядзелі і колькі сутак. І няведаю ніводнага прозвішча (гыта напэўна як раз і добра). Вацак дагэтуль узгадвае чорна чырвоны сьцяг :)

Read 9 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day