?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

28th March, 2006. 7:24 pm. У жодзіна курорт, у параўнаньня з акрэсьціна!!!!

Народ, у каго свае ў жодзіна сядзяць - там нашмат лепей як на акрэсьціна. Там ходзіць ветлівы! Мент і усе тлумачыць сваякам “палітычных”. Там выдаюць прасьцінкі і коўдры, там іх перад судамі звадзілі ў душ, там для тых, хто хоча перадаць перадачу ёсьць асобны цеплы пакойчык з прыбіральней. Карацей пасля стаяньня на снезе перад акрэсьціна, у жодзіна курорт! Там прымаюць перадачы з 10 да 17, з 13 да 14 перарыў. Да перадач крыху іншыя патрабаваньні. Нельга перадаваць адзеньне, нельга хлеб. Нельга нічога са скарпортаў, але гэта і на акрэсьціна так. Есьці маленкія хітрыкі. Напрыклад спартовыя штаны можна замаскіраваць пад кальсоны, яны далека не заўжды правяраюць што там у пакунку. Маленькую цыдулку я засунула ў шкарпэтку. Але зараз хвалюся, што ен папросту не знойдзе той цыдулкі . Наступным разам... схаваю іншым чынам.
Прыкладны спіс таго, што варта перадаваць: Нельга:
Шкарпэткі Усе што з малака
Майткі Хатняе гатаванае(катлеты)
Майкі Адзеньне
Рушнікі Гарбату, каву
Мыла Нічога напісанага (лісты,
Зубная паста цыдулкі, канспекты)
Зубная шчотка Тое чым голяцца
Расчоска Посуд (нават плястыкавы)
Сурвэткі Хлеб
Вільготныя сурвэткі
Кілбаса(сухая парэзаная) дзьве палкі
Сала (парэзанае) паў кілі
Сыр (парэзаны) грам 300
Памідоры
Гуркі
Яблыкі
Грушы
Мандарыны
Вітамінкі
Сокі (2 літры)
Печыва
Цукеркі
Сухафрукты
Цыгарэты
Актываваны вугаль
Смакталкі ад горла і ад кашлю
Пітная вада 3 літры
Кнігу
Асадка, папера
Крэм (у плястыкавым цюбіку , але не шклянай ці металічнай)
Там вас прымусяць усе гэта дастаць з пакункаў, перадаць праз вакенца. Зыяву на перадачу трэьба пісаць у дзьвух экзэмплярах, адзін ім, другі вам з подпісьсю ментоў пра тое, што “прыняў”. Абразец заявы там вісіць. Аплочваць трэба не там, а недзе у горадзе, там той мент тлумачыў. Сеньня аплочваць яшэ нельга было, бо спісы ў тую кантору не прыйшлі.
Выпускаюць яны роўненька у час затрыманьня, то бішь у 3 00 у нашым выпадку. Але калі не напісаць у заяве што забярэш уначы і сам чалавек не захоча выйсьці уноч у невядомым горадзе, то яго выпусьцяць пасля сняданка ў 7 раніцы.

Зварот да усіх каму гэта неабыякава.
Нават калі у вас там няма знаемых, але есьць машына і магчымасьц абагрэць накарміць і запусьціць у ванну каго з інагародніх ці студэнтаў - то зрабіце гэта. Я ведаю, што не ўсіх будуць сустракаць. Псыхалягічна гэта вельмі цяжка. Чалавеку трэба адчуць сябе патрэбным. Ім трэба ведаць што пра іх памяталі і іх чакалі. Паспрабую неяк даведацца на вясне пра тых, хто без сяброў і кватэр у Менску.

Read 28 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day