?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

27th March, 2006. 6:48 pm. не маё, але падтрымліваю...

31 сакавіка - у дзень чарговай інаўгурацыі вечна першага прэзыдэнта рыхтуецца шырокамаштабная акцыя "Чорная метка для Рыгорыча". Сутнасьць акцыі ў наступным: у гэты дзень паўсюль завязваць чорныя стужкі - на слупах, дрэвах, агароджах, на поручнях у транспарце (асабліва мэтро), на дзьвярах крамаў і ўстановаў і г.д. Прычым рабіць гэта пэрманэнтна зранку да вечара - каб камунальныя службы апэратыўна не маглі іх зрываць (калі іх будзе шмат і яны ўвесь час будуць аднаўляцца гэта будзе ўвогуле немагчыма). Да таго ж калі яшчэ сканцэнтравацца на цэнтры гораду, то эфэкт будзе ўражны.

Акцыя праводзіцца ў знак салідарнасьці з тымі людзьмі, што пацярпелі або апынуліся за кратамі падчас масавых пратэстаў на мінулым тыдні, а таксама яскрава прадэманструе, што бацька рана радуецца сваёй элегантнай перамозе над "алькаголікамі і наркаманамі".

Трэба да 31-га паведаміць пра акцыю як мага больш шырокаму колу людзей, каб запасаліся чорнымі стужкамі (іх можна нарэзаць са старых шмотак альбо набыць танны кавалак матэрыі).

Яшчэ немалаважна. Варта паведаміць пра акцыю ўсім нашым сябрам па-за межамі Беларусі, каб падтрымалі і 31-га завязалі чорнымі стужкамі ўсе амбасады Беларусі і прылеглую тэрыторыю.

Read 3 Notes -Make Notes

27th March, 2006. 8:04 pm. цяжкі і даугі дзень.......

Зранку дзяцей у садок, і паняслося.
2 гадзіны пад акрэсьціна. А там чарга ў 200 чалавек, а там сабачы холад. А там знэрваваныя і змрочныя людзі, якія спрабуюць перадаць сваім блізкім самае неабходнае. А там абсалютная адцутнасьць інфармацыі пра тое, ці есьць тут тыя, дзеля каго стаяць. А там румзаючая маленькая дзяўчынка на руках у мамы с пірсінгам брыва (так, любы, твой пятачок паслужыў справе падтрымкі палітвязьняў Беларусі). А там з варотаў выяжджаюць аўтобусы з тымі, каму цяжэй за нас, зараз..... і яны ўсьміхаюцца......і яны паказваюць нам знак перамогі! Так сорамна, як у той момант, мне даўно не было. І тады я пачала тэатр аднаго актора.
У сам будынак трапіла як быццам, каб толькі заплаціць за ўтрыманьне брата (хто няведае - трэба за кожныя суткі плаціць 4650). Я, са сваёй упэўненасьцью, што ен тут, прымусіла бугалтэрыю прагнаць усе спісы вязьняў. Пасля ў дзяжурнай частцы мне прагналі спісы тых, хто тут увогуле быў за апошнія тыдні. Потым аднінокі зэдлік у калідоры, няшчасныя вочы "загнанного оленёнка", за якімі хаваецца злосьць. І нарэшце маладзенькі мент крычыць сваім "Эй, посмотри списки жодинских!". "Не расстраивайся, девчёнка - найдем твоего братика..." І нашлі жа, "брацік" у Жодзіна, суда яшчэ не было. Ну хоць нейкі вынік...
Потым суд Маскоўскага района, знаемыя дзяўчаты, якія там спрабуюць хоць нешта даведацца пра вынікі судоў. Мент на ўваходзе ў суд ківае мне, як старой знаемай, і без пашпарта пускае ў будынак.
Потым знаемства з калегамі Зміцера па працы. Тыя жа вочы. Заверенія што шанец не згубіць працу ў яго ёсьць.
Потым офіс "Вясны". Там вочы тэрмінова мяняю на свае. Бо "загнаных" вачэй там і без мяне хапае. Разрываючыйся тэлефон, крэсленыя-перакрэсленыя спісы, чорныя колы пад вачыма ў супрацоўнікаў. Дзялюся акрэсьцінскім вопытам з жанчынаю, якая не можа знайсьці сына. Карацей бяру спіс судовых сэкрэтарыятаў і пачынаю метадычны абзвон сама. Сухі механічны голас, які запрошвае інфармацыю.
Фрунзенскі район - такога не было сёньня.
Завадскі район - не было такога.
Маскоўскі район - такога ў спісе няма.
Савецкі район - сеньня не было такога.
Цэнтральны район - Так.... Рагачоў..... 15 сутак.
!!!!!!!!! І раптам і ў маім механічным і ў цеткіным казенным галасах прарываецца чалавечае...
-А дзеж яго зараз шукаць?
-Да назад у Жодзіна іх павязлі...
.....
Дзякуй вясна за тэлефон і дапамогу. Там быў першы і апошні смешны момант за гэты дзень. Прыйшлі нейкія хлопцы са спісам "сваіх". І самым першым там ідзе Зміцер Рагачоў. І ім адказваюць, што тут ягоная...( паварочваюцца да мяне за статусам. А я там хлусіць не стала і разгубілася.). Тады, ужо больш упэўненна, жанчына кажа: А тут "ягоная", у яе і пытайцеся! :)

Read 7 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day