?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

26th March, 2006. 9:57 pm. прыйшло на мыла.

Што рабіць пасьля 25-га? Рабіць Свабоду!

Свабода будзе з намі ў цэнтры горада

Ярасная бітва на вуліцах нашай сталіцы падняла хвалю страху і няўпэўненасьці, якая закранае нашыя душы. Вось жа бітва са страхам у кожным з нас і
вызначыць ці была марнай вахта на плошчы Каліноўскага, супрацьстаяньне мужных грамадзянаў Беларусі зь янычарамі Лукашэнкі, арганізацыйная праца сотняў
людзей і падтрымка дзясяткаў тысяч...

Калі вы паддадіцеся страху - вы прайгралі. Калі не - прайгралі яны, з усімі сваімі дубінкамі, вінтоўкамі і гранатамі, турмамі ды аўтазакамі.

Спачатку, пра малыя справы:

1.

Працягвайце насіць сымболіку. Асабліва, перад тварам ворага.
2.

Калі вы беларускамоўны - не адступайцеся ад свайго. Калі не - пацэльце парай беларускіх словаў у шэры натоўп: "Пракампастуйце, калі ласка! -
Дзякуй!" - у транспарце, "Даць вам дробязі? - Калі ласка!" - у касе. Родная мова ўжо 17 гадоў (зь першых дэманстрацыяў 89 г.) - гэта ня толькі патрыятызм,
але і сваеасаблівы значок "За Свабоду!", які заўсёды з намі.
3.

Не ўхіляйцеся ад размоваў. Наадварот, абтэлефануйце апалітычных сяброў і сваякоў, раскажыце як усё было. Многім цікава, калі не раскажаце вы,
раскажа той, хто там ня быў.

Цяпер, пра грунтоўнае дзеяньне:

1.

Мы заклікаем вас, штодня, увечары з 18:30 да 19:30 прагульвацца ў раёне плошчы Каліноўскага (былая Кастрычніцкая). Калі яна будзе перакрытая - на
адрэзку праспэкта Ф.Скарыны ад ГУМа да Цэнтральнага ўнівэрсама. Не бярыце з сабою сьцягоў, лёзунгаў ці плякатаў, але значкі, нашыўкі - абавязкова. Можаце
прыдбаць кветкі і дарыць іх аднадумцам (лепш, напэўна, аднадумкам ;) ). Актыўна знаёмцеся! Абменьвайцеся тэлефоннымі нумарамі, іншымі кантактамі. Гэтакім
чынам, бяз значных высілкаў, мы зможам утварыць камунікацыйную сетку свабодных людзей. Нашае зьяўленьне ў горадзе будзе таксама акцыяй салідарнасьці з тымі
нашымі сябрамі, якія цяпер знаходзяцца ў зьняволеньні.

Не хвалюйцеся, калі сьпярша нас будзе няшмат - многім трэба ачуняць пасьля падзеяў 19-26 сакавіка. Але ўцягвайце іх наступнымі днямі.
2.

Усе, у каго ёсьць прынтэр павінныя паставіць яго на службу Бацькаўшчыне. Раздрукоўвайце інфармацыю. Кідайце ў паштовыя скрынкі суседзям. Клейце ў
пад'ездах і на прапынках. Тэксты можна браць зь інфармацыйных сайтаў ці з блогаў-дзёньнікаў, у апошнім выпадку інфармацыя можа быць менш дакладная, але за
тое больш чалавечная і эмацыйная. А калі ў вас няма прынтэру, дык у вас ёсьць рукі - прысьвяціце 15 хв. напісаньню адной-дзьвюх улётачак. Самаменш два
чалавекі атрымаюць ад вас глыток праўды.
3.

За кратамі знаходзяцца больш за тысячу неабавязкова знаёмых, але ўсё адно родных нам людзей. Прыходзьце да прыёмніка-разьмеркавальніка на
Акрэсьціна, да іншых турмаў, дзе паводле зьвестак ("Вясны")[http://www.spring96.org] знаходзяцца нашыя калегі, бярыце кветкі. Паводле закону, вызваляць
людзей павінныя ў той жа час, калі яны былі затрыманыя (у адпаведнасьці з пратаколам). Рэальнае жыцьцё такое, што выпускаць могуць троху раней (каб хутчэй
разабрацца з фармальнасьцямі) і троху пазьней (бо не пасьпяваюць разабрацца з фармальнасьцямі). У прынцыпе, дзеля подласьці могуць цішком-крадком вывесьці
чалавека куды падалей і высадзіць, каб сарваць сустрэчу. Аднак, зрабіць такое з сотнямі людзей даволі складана, а калі і зробяць - што ж, мы прымусім іх
працаваць болей за тую ж зарплату, марнаваць бэнзын. Будзем сачыць за імі. Калі вы маеце час - мае сэнс вартаваць выхад ад 8-й гадзіны ранку.

Усе, каму давялося пабываць у вязьніцы ведаюць, што сустрэча мае важнае псыхалягічнае значэньне для тых, хто выходзіць на свабоду.

Такім чынам, знаёмімся і адпачываем разам, распаўсюджваем інфармацыю, сустракаем паплечнікаў.

Свабода перамагае праўдай, сьмеласьцю і дзеяньнем. Пачніце цяпер!

Read 7 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day