?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

25th March, 2006. 9:25 pm. сёньня

Каля Макдональса на Кастрычніцкай было некалькі напружаных момантаў. Там натоўп раздзялялі і ціснулі ў бок Нямігі. Самае, здаецца, цяжкае было каля Цэнтральнага. Столькі касманаўтаў я яшэ ніколі не бачыла!!!! Напэўна пад тысячу. У мяне не было гістэрык, я нават не асабліва нэрвавалася. Сарвалася толькі у адзін момант. Нейкая дзеўка пачала плакаць, калі шэраг ментоў пачаў плячыма талкаць людзей. Яна была здаецца з хлопцам. Пасля яшэ некалькі дзяучат зароўлі. Я павярнулася да іх і закрычала "НЕ РАВІ! РУКІ ДА ГРУДЗЕЙ! АБАРАНЯЙ РЭБРЫ!" Гэта быў адзіны момант. Свае рэбры мне так сама былі дорагі, і сцяг у руках быў. Я крычала каб не давалі нікому ўпасьці. Хлопцы падтрымалі, і далі каманду гучней. Слабейшых падхапілі. Тады нікога не патапталі. Натуральна, што народ паатрымліваў ад сваіх жа, і ад амапаўцаў. Я не бачыла, каб каго-небудзь білі. А была ў самым эпіцэнтры. А яшэ, я бачыла вочы людзей у форме. Яны не атрымлівалі задавальненьня. У ніх не былі зверскія твары. Напружаныя - так, але не злыя. Ім далі загад, яны яго выконвалі. Розуму ў вачох так сама не было. Сатанелі толькі тыя якіх абражалі, і тое не ўсе. Розумам не адрозніваліся і шмат хто са "сваіх". Нахалеру гістэрычныя і слабыя дзяўчаты палезлі ў самы натоўп!!!! Вакол вішчалі і пішчалі цеткі, дзеўкі і мужыкі. Збольшага вішчалі проста ад нэрваў. Адзін мужык спакойна ішоў і крычаў "ЧАЛАВЕКА ЗАДАВІЛІ!" Ен быў спакойны, але крычаў. Можа гэта і быў правакатар? Пасля BADin трос мяне і казаў "Юлька, расслабся" а я агрызалася "Яшчэ рана!".

Адзінкавыя твары старых знаемых, гарашчыя вочы новых знаемых і патухшыя вочы чалавека, які прайшоў "вагонь ваду і медныя трубы". Калі гэта паспела здарыцца? :( Я так даўно яго не бачыла.... Зараз мне з ім не стаяць поплеч у ланцугу. Дакладней гэта ён не ўстане. А на Дзень Волі 2001 года, ягоныя вочы гарэлі :( Чаму так здараецца?!?

Халера, я сышла пасля таго як мітынг скончыўся. Толькі даведалася пра тое што народ ішоў на акрэсьціна. Чаму яны туды пайшлі?!? Іх жа было так мала!!

Я ўжо пачала адчуваць стому. Засынаю у любым спакойным мейсцы і ў любой позе. Прачынаюся імгнена. Некалькі мейсцаў на целе баліць. Пэўна такі паабмаражывала пальца на руках і нагах пад час стаяньня на плошчы і пад ахрэсьціным. Зараз пазнаходзіла сінякі на руках і нагах. Назіраю за сваім станам неяк збоку-раўнадушна. Яшэ ёсьць некалькі дзен нармальнай працаздольнасьці.Я задаволена тым, што абсалютна здаровая, і добра падрыхтавана фізычна. Таму трэба спаць і есьці, каб быць на нагах столькі, колькі спатрэбіцца.

Таму пайду спаць....

Read 10 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day