?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

24th March, 2006. 7:18 am. ВОСЬ І ЎСЁ,,,,,,,,,,

Рэзэрвацыю знеслі.....
У 3-06 тэлефанаваў Зміцер (magnus108), сказаў што іх пасадзілі у аўтобусы і кудысьці павезлі.
Паеду шукаць сваіх, іх там багата.....
чорт!!!!!!!!!!!!!!!!

Read 3 Notes -Make Notes

24th March, 2006. 1:43 pm.

Хто хоча дапамагчы, проста зараз ідзіце па судах менску і шукайце каго там судзяць. Запісвайце прозвішчы і колькі далі сутак. Пасля гэтую інфу у Вясну. Т 2310844
Не перагружайце тэлефона акрэсціна і вясны. Перадачы прымаюць не адразу. Чэргі суткамі і спісы. Дапаўняйце спіс вясны http://www.spring96.org/by/news/4054/

Трэба будзе пасля стаяць у чэргах. Трэба маральная патрымка.

Я НЕ ХАЧУ ГУКАЦЬ ВЯСНУ!!!!! Я НЕ ХАЧУ КАБ ВЯСНА ПРЫЙШЛА ПАКУЛЬ ЯНЫ СЯДЗЯЦЬ!!!!!

Read 2 Notes -Make Notes

24th March, 2006. 3:20 pm. як балюча....... :(

Я шчыра збіралася схадзіць на плошчу 19 - зрабіць масоўку і ЎСЁ! Не атрымалася.
Я шчыра збіралася пару разоў падыйсьці плошчу на тыдні - выказаць сваю салідарнасьць. Не атрымалася.
Я шчыра не збіралася ісьці на плошчу 25 - бо дзень народзінаў у Вацакава сябра. Не атрымаецца.
І дзякуй богу што не атрымаецца.....
Не магу перадаць словамі, і тым больш літарамі. Я адчуваю сябе апошняй здрадніцай. Мяне там не было. Я спала, мне было цепла і хораша. І дзеці не апраўданьне. Для мяне ўнутры не апраўданьне. Я была на плошчы кожны дзень з 9 раніцы да 8 вечара. Але гэта так сама не апраўданьне. Я сеньня была на акрэсьціна і насілась па судах. І гэта не ёсьць апраўданьне. Я ўцякала ад ментоў у форме і цярпела абразы ментоў у штатском. І гэта не апраўданьне. Блін!!! Там былі людзі якія не 11 гадзінаў а 24 праводзілі на холадзе, якія не абразы цярпелі а фізычныя удары. Мне вельмі сорамна, я няведаю, што можна зрабіць каб ад гэтага пазбавіцца. Не пайсці заўтра на плошчу я проста фізічна не магу.
Я наадрэз адмаўляюся разумець і апраўдываць тых, хто кажа, а я мол не цікаўлюся палітыкай, і мяне гэта ўсе не тычыцца. Сядзіце тады далей у сваіх норах, трасіцеся там за цеплыя мейсцы і права час ад часу высоўваць нос і гаўкаць адтуль. Мне хочацца схапіць за горла за млявыя развагі пра "навошта яны там сядзелі".
Я размаўляла з імі, тымі хто стаяў у ланцугу вакол наметаў, я бачыла разуменьне ў вачох. Я знаемілася і з 30 гадовымі дзядзькамі і з 16 гадовымі дзяучаткамі. У дарослых сітуацыя сапраўды цяжкая. Большасьць з іх згубіць працу, ці ўжо згубілі. Калі Зміцер, напрыклад, сеньня ўначы не выйдзе на працу, то яго зволяць. Гэта ўжо дакладна вядома.
Яны ведалі на што ідуць, ведалі, што будзе. Ведалі, што даўно не студэнты і вучоба ў Польшчы ім не свеціць.
Вось таму яны і героі. Ім было што губляць. Гэта сурьезныя дарослыя людзі, якія не проста тусаваліся і кампанію шукалі.
Халера, не магу знайсьці Зміцера. Застаецца толькі локці кусаць ад бясьсільля.
У судах пасылаюць, і кажуць што тут нікога не судзяць. А ззаду будынка стаяць браніраваныя аўтобусы, і у іх сядзяць тыя, хто лепей за нас...
І тыя, пра якіх Шалкевіч пеў "..а у канцы гэтай сцежкі панура стаіць непазбежная цень эміграцыі.." І эміграцыі ў лепшым выпадку....
"..за краіну мне крыўдна, а ў героі не рвусь, бо не ценіць герояў мая Беласусь..."

Read 8 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day