?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

18th March, 2006. 12:46 am. Адзіная тэма зараз......

128,57 КБ

Read 3 Notes -Make Notes

18th March, 2006. 11:21 pm.

99,30 КБ
Вадзіла сёньня дзяцей знаёміцца з будучым прэзідэнтам. Прыйшлі да кінатэатра Кіеў. Там, як я і чакала, народу было мала, атрымалася падыйсці. Ну што можна сказаць – маім малым Мілінкевіч спадабался. Чульлівую Радку, уразіла тое, што ён з жонкаю, а Лукашенкі жонка адна ў весцы жыве. Вацак увогуле на мітынгах рос, і паводзіць там сябе як дома. Пад нагамі у дарослых пралез і нарабіў мне файных фотактакіхCollapse ). Я папрасіла сфатаграфавацца з дзецьмі, і будучы прэзідэнт даволі ахвотна згадзіўся. Радку ўзяў на рукі, з Вацакам абмяркаваў моўныя патаньні.
Мяне уразіла што паводзіў ен сябе неяк нармалева.. Натуральна, што на камеры і крыху паказушна, але склалася уражаньне, што яму самому было цікава з дзецьмі паразмаўляць.
73,58 КБ


А пасля быў КАНЦЭРТ!!! І гэта было файна!!!!!!
Так даўно я не чула гэтыя гурты жыўцом.....
І так даўно не лунаў над галавою сьцяг....... Я ўжо забылася, як гэта прыгожа.......
Былі і свае прыгоды... ці прыколы. Сцяг я мабыць ранавата разгарнула. Малойцы “в штатском” вельмі хутка абкружылі і нават пагражалі..... розным........ Моладзь мая разгубілася, дзякуй богу, што Пані Арына прыйшла ў час. Яна мяне са сцягам і ўратавала. А яшчэ нейкі хлопец, які гэты сцяг пасля з большага і трымал. Гадуецца змена!!! Я праўда, яму пагражала што сьцяг забяру, калі ён яшчэ раз да мяне на вы звернецца :)
Эх..... Я для такіх хлопчыкаў ужо старушка........
І вельмі ўдала сышла, дакладней мяне пад белы ручкі звялі. Зміцеры дзякуй , бо я ўжо рыхтавалася да пастарунка, і было вельмі шкада вуду са сцягамі. Ішла... Адчувала сцяг, абматаны вакол таліі... Прыгадвала былыя часы....


Зараз ліхаманкава абдумваю як і што заўтра. Зразумела, што трэба вялікая кампанія. Дзе толькі яе шукаць невядома.....

Read 10 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day