?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

14th March, 2006. 7:36 pm. курс маладога байца :)

Ведаю няшмат, ды памятаю не ўсё...
Але з таго што памятаю....
Пра адзеньне. Апранацца трэба зручна і цепла, бо стаяць доўга і магчыма бегаць. Таму паліто, абцасы і спадніцы не падыходзяць. Адзеньне ў ідэале павінна быць не кідаючымся ў вочы, бо магчыма пасля будуць якія зачысткі. Асабліва гэта тычыцца студэнтаў і ўсіх, каму шмат чаго губляць, калі што. Нават на маёй памяці асаблівыя актывісты завязвалі банданамі ніжнюю частку твара. Калі раптам забяруць, то падастаюць шнуркі і паясы. Таму лепей абутак без шнуркоў і паясы самі паздымайце. Калі паяс добры, то пасля шкада яго страшэнна :)
Пра сцягі. Іх яшэ прынесьці трэба. Праносіць іх добра абматаўшы вакол таліі дзяўчатам. Прычым не проста пад курткаю, а пад швэдэрам. Бо калі якому менту прйдзе ў галаву пашукаць пад швэдэрам, можна вішчаць і супраціўляцца, тады на бок гэтай дзяўчыны ўстане нават самы яры лукашыст. Пад палкі для сцягоў добра выкарыстоўваць вуды складныя (тыя самыя, якімі рыбу ловяць). Іх праносіць можна ў рукаве. Замацоўваюць сцягі значкамі, стушкамі, а самыя разумныя адразу шыюць так, каб можна было апрануць на палку.
Увогуле, чым болей будзе белчырвонабелых сцягоў, тым лепей. Трэба каб БТ пасля не здолела паказаць проста натоўп пьяных падлеткаў. Каб на плошчы ў любой кропцы былі сцягі. Калі трымалак няма, то ў сцягі можна заварочвацца, як у плашчы. Гэта, дарэчы, на дзіва цепла, а мерзнуць нам давядзецца нехіла. Да тагож, калі ты загорнуты у сьцяг, то пасля, без сцяга, цябе ніводны мент не пазнае :) На галаву можна (і трэба) завязваць белчырвонабелыя стужкі. Можна і на рукавы і на шыю. Вось тут зашмат нябудзе. Сцягі і стужкі шыць трэба самастойна. Стужкі купляюць ў крамах кшталту ГУМА, ЦУМА - белыя пашырэй, і чырвоняі павузей, а пасля чырвоную на белую нашываюць. Можа дзе і будуць гэтае дабро раздаваць, але я пра гэта нічога няведаю.
Пра хапун. Трымацца трэба купкамі не па 2-3, а па 6-10 чалавек. Дваіх скруцяць так жа хутка, як і аднаго. Дзесяць ужо не так лёгка, да тагож яны створаць болей шуму, а шум гэта журналюгі і скандалы міжнародныя. Сваіх не аддавайце. Клічце на дапамогу, не стойце калі каго цягнуць куды людзі ў фоме, ці без яе. Запамінайце тых каго забралі. Пасля іх трэба будзе адшукваць па апорніках. Няведаю што зараз, раней з гэтай справай дапамагала "вясна".
Пра дакумэнты. А вось чаго няведаю, таго няведаю. Мо хто разумны і дасведчаны падкажа: пашпарты з сабою лепей мець, ці не? Калі такі трапілі ў пастарунак - НІЧОГА НЕ ПАДПІСВАЙЦЕ!!!!! Нават калі будуць казаць, што гэта опіс таго, што пры вас ёсьць. Рабіце выгляд што не ўмееце пісаць. Калі ёсьць магчымасьць патэлефанаваць ці скінуць смс, то рабіце гэта, і максімальнай колькасьці чалавек паведамце дзе вы і колькі з вамі чалавек. Блін, вось няведаю, што зараз з праваабаронцамі, і дзе іх шукаць. Раней яны неяк самі зьяўляліся ў пастарунках.
Са сваімі сябрамі загадзя неяк дамоўцеся як адзін аднога шукаць, бо сувязь можа і не быць - не надта спадзявайцеся на мабільнікі.

Калі у каго есьць што карыснага параіць, пішыце сюды, ці ў свае жж, сюды можна і ананімам.
Я напрыклад не хачу трапіць у пастарунак, не хачу каб мяне пабілі, і ўвогуле хачу каб на плошчы мы святкавалі перамогу Мілінкевіча, роўлі песьні і абдымаліся :((( Але пастараюся быць гатова і да іншага, нашмат больш верагоднага варыянта.......

Read 38 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day