?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

9th March, 2006. 10:03 pm.

Блін!!!
Стан такі, што хочацца ісьці і біць усіх ментоў, якіх убачу. І не думаць, што ў іх так сама дзеткі, сабакі дома. Што іх так сама нехта любіць.
Блін!!!
Забіраю дзяцей з садочку, і са здзіўленьнем бачу, што значкі “я за свабоду” па ранейшаму на іх куртках. Я баюся за сваіх беларускамоўных дзяцей. Яшэ тры месяцы таму, у грамадскім транспарце, калі чулі нашыя размовы па беларуску, людзі ўсьміхаліся і знаёміліся. Зараз я бачу, як ад нас адсоўваецца натоўп. Як некаторыя вінавата апускаюць вочы, а некаторыя глядзяць з відавочнай злобаю. Як побач з намі стараюцца не сядаць, нават калі шмат народу. Бо мы за свабоду, і на нас гэта напісана...
Блін!!!
Ці можна будзе хоць калі, мне, як звычай маме, хвалявацца за адзнакі дзяцей ў школе, спачуваць, калі першае каханьне атрымалася неўдалым, крывіцца ад іх музычных прыхільнасьцей.... І не думаць пра тое, ці не будуць майго сына крыўдзіць проста за тое, што ён размаўляе па беларуску, ці за тое , што ён ў садочку праводзіць агітацыю за Мілінкевіча. І не думаць, як мне дзецям патлумачыць, што я магу вярнуцца дадому не 19, а “крышачку пасля”.
Блін!!!
Як яно ўсё мяне ДАСТАЛА!!!!!!!

....Радка дастала з шафы прас і сядзіць “прасуе” сцяг на падлозе. Вацак выцягнуў свой сцяг, большага памеру, загарнуўся ў яго, і з гіканьнем носіцца па пакою за сабакам...
....Божухна.....

Read 25 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day