?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

4th March, 2006. 12:53 am.

Быў 1998, быў 1999, быў 2000.....
Я памятаю добра: я памятаю, як самаю моцнаю абразаю ад чалавека, праз якога я, маскалька, мову вучыла, было тое, што мяне на сёмым месяцы цяжарнасьці заперлі дома, і я не трапіла на першы Марш Свабоды. Памятаю як з трохмесчным малым (ужо вольная, як вецер) ішла ледзь не на перадзе калоны, як мае знаёмыя казалі, што ў Камсамолке на вокладцы я з двума дзецьмі. Праўда казалі што мне чамусьці вочы зачарнілі, як быццам ёсьць яшэ такая ненармальная, яказ пойдзе з немаўлем на шэсьце. Памятаю як увесь час трымала мясцовасьць у галаве, каб было за што схавацца, калі пачнецца хапун, каб нас не задавілі бягучыя людзі.... Як мне здавалася што 7-12 тысячаў, гэта процьма народу, што мы ўсе можам, і як сьмяяліся сябры і казалі што я яшэ 96 год не бачыла. Памятаю як было сорамна за тых нас усіх, калі зразумела канчаткова што нічога не будзе, нічога не памяняецца.... зараз прынамсі. Памятаю як мне здавалася што я не сына на руках трымаю, а надзею гэтай краіны, што толькі ягонае пакаленьне, можа будзе лепшым за нас. А ён абсмоктваў значку на маёй кашулі і глядзеў на сцягі над галавою...
Я ўсе гэта памятаю....

Даруй каханы, але я сапраўды пайду на барыкады... калі будуць тыя барыкады.....

Read 6 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day