?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

1st March, 2006. 11:26 pm. А ў нас сёньня масленіца!!!

Мы святкавалі масленку! Была блінная вечарына. Сабралася вяселая кампанія, усе госьці прыйшлі са сваімі блінамі, а я праставілася мёдам, смятанаю, сырам, печыўкамі і гарбатаю. Шкада не было гарэлкі, а то можна было бы крупніку забамбіць! Нічога, наступным разам звару
Бліны былі смачныя!!!! Дуда была вельмі дарэчы. Спадзяюся што мае суседзі яшчэ не звар’яцелі ад гукаў з маёй кватэры :)))
Адкрыцьцем для мяне было тое што пад дуду можна нармалева спяваць, бо тое што я спрабавала раней было хутчэй насуперак дудзе, а не дзякуючы ёй. А тут спадабалася. Атрымліваецц стан легкага трансу. Вельмі дзяўна. Лісёнак, табе дзякуй за сюрпрыз, а Алесю дзякуй за дуду. У маёй сабакі прарэзаўся талент. Яна спявала!!! Я такога ад яе ніколі не чула. (і спадзяюся не пачую проста так)
Усім хто быў, жадаю каб тое, што мы там палілі, сапраўды засталося ў мінулым ( і нас не пасадзілі за гэта) :)))
Так і хочацца паўтарыць: Трэба часцей збірацца!!!!!!!!!

Read 10 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day