?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

18th February, 2006. 10:53 pm. Я скакала з парашутам!!!

Быў у мяне дзень народзінаў. Даўно ужо... У жніўні ...
І з гэтай нагоды я атрымала самы незвычайны падарунак у сваім жыцьці (дзякуй , BADin).
Ажыцявіць гэты падарунак, атрымалася толькі ў верасні. І добра, што у верасні, бо гэтая авантура прыйшлася па душы яшчэ аднаму чалавеку.
І вось мы ўтрох прыехалі на баравую. Ледзь паспелі.
Страшна не было – было весела. Мы рагаталі, фоткаліся і спрабавалі запомніць тое што казаў інструктар. На мне, напэўна, як на чалавеке с атрафіраванай нэрвовай сістэмай, паказвалі як і што трэба рабіць. Час ад часу мы пачыналі спяваць: “люди больше не услышат наши юные смешные голоса”.
Сіняя строі, заплечнікі з парашутамі на спіне і на пузе, шаломы на галавах і самалет, які выглядае так, як быццам зараз разваліцца. Сядзім па парам, спачуваю сябру, і ганаруся ім, бо ён першы скача... Над Бадзіным белае кола парашута – наша чарга скакаць. Вяселы інструктар камандуе “первый пошел” і адразу крычыць “стоять!!!”. Гэта ужо мне, бо ногі спрацавалі хутчэй за галаву. ЕН там! Мозг не паспеў патлумачыць нагам пра 3 секунды чаканьня, пра тое, што я не змагу нічым дапамагчы нават калі і спатрэбіцца. Бачу што інструктар смяецца... Каманда “пошла!” , першае і апошняе за гэты дзень імгненьне страху, калі паветранная хваля кідае кудысьці ўбок і губляецца разуменьне дзе верх а дзе ніз. Але стах знікае лездь узнікнуўшы. Захапленьне захлынае – я лячу(тое што не лячу а падаю, неяк не ўсведамлялася тады). Са злобаю рву чеку, бо ўжо жужжыць таемер, значыцца зараз раскрыецца аўтаматам. Лязгаю зубамі калі стропы рвуць уверх. Далей спакойна сіжу, боўтаю нагамі і разглядаю краявіды. Прыгажосьць!!! Прызямлілася спіною, на сваю нагу. Расслабілася, блін. Ляжу на спіне абсалютна шчаслівая і смяюся. Пасля было вельмі сорамна за нагу, старалася не кульгаць. Настрой ва усіх цудоўны!Collapse )
Хочацца есьці і падзяліцца ўражаньняміCollapse ), чым усю дарогу да Лідо і займаемся.

Бадин, пасиба еще раз!!!

Read 7 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day