?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

14th February, 2006. 11:13 pm.

Віншую усіх з днем закаханых. І няхай традыцыя новая і толкам не прыжыўшаяся, алеж яна добрая. Значыцца не шкодная :) Таму віншую!!!
Асаблівыя віншаваньні АлесямCollapse ) Дзякуй Леся табе за "вместе стареть" - гэтыя словы для мяне сталі сэнсам дарослага каханьня.
Так сама Тане і СярожкеCollapse ) Таня, я рада, што менавіта ты з Сярожкам. Вы абое мне вельмі падабаецеся.
І яшчэ адна парачка Касюня і ЛёхаCollapse ) Каханьня вам!!!
А самая дарагая мне пара МыCollapse )

У верасні 2005 года я пакахала. Гэта было настолькі нечакана і неяк... нават няведаю такіх словаў. Зразумела я важную рэч. Каханьне ёсьць, і ёсьць яно не толькі для маладых і дурных, і гэта не ад няма-чаго-рабіць-а-на-душы-пуста. Калі ТАКОЕ магло здарыцца нават са мною, з чалавекам які даўно не верыў у чуд, які цверда ведаў, што можа і мусіць клапаціцца аб іншых, бо мацней і трывалей за іх, які добра разумеў, што, калі вырастуць і сыйдуць дзеці - прыйдзе адзінота і спакой. Да ўсяго гэтага, я была шчасліва і задаволена сваім лесам. Я, ў 25 год, ужо спакойна зразумела, што чалавека, якіб адпавядаў мне - проста няма (дзякуй табе, сонца, што ты такі ёсьць).
Трэба быць шчаслівымі, бо толькі шчаслівы чалавек можа даць шчасьце другому.
Усе... эмоцыяў зашмат...
Віншую!!!

Read 11 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day