?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

28th January, 2006. 10:08 pm.

Ёсьць такія моманты ў жыцьці, успаміны пра якія заўжды прыносяць з сабою тое, што дапамагае жыць, і ня проста жыць, а жыць так, што самой сабе пачынаешь зайздросьціць 
Змімовым вечарам прыемна ўзгадаць, як ляжала на зямлі летам, калі трава зялёная і неба сіняе, і калі цепла. Як мяне перапаўняла шчасьце і здавалася што яшчэ крыху і гэтае шчасьце не змесьціцца ў ва мне. Як хацелася крычаць ад захапленьня жыцьцем.
Калі ідзе нудны і халодны дождж, здорава ўзгадваць як прачыналася ўначы і слухала як ты дыхаешь. Як ахутваючыся зноўку сном паспявала падумаць, што гэтак не бывае, гэта пэўна не са мною адбываецца. І калі зранку бачыла, як ты, яшчэ не праснуўшыся цалкам спрабуешь вытрымаць націск буйнай энэргіі дзьвух бесянят у анельскім абліччы і шаленай сабакі ў дадатак , разумела, што бывае, і менавіта са мною зараз адбываецца!
У перапоўненым грамадскім транспарце, сярод стомленных і злых твараў, узгадваецца мора. Пах, саленыя брызгі, адхоны з дрэвамі наверсе і вецер. Як хвалі, большыя за мой рост клічуць плыць, і змагацца. І як, пераадолеўшы прыбой, пачынаешь азірацца. Часамі бачна толькі дзьве вадзяныя сцяны, але калі узлятаешь на грэбень хвалі, тады бачна незабыўная стальная прыгажосьць Балтыкі. І тады разумеешь што прабівалася праз паласу прыбою дзеля гэтага моманту, калі можна далучыцца да гэтае прыгажосьці і насіць яе пасля ў сабе.
Бывае, людзі пачынаюць раздражняць, дзеці здаюцца монстрамі, сабака кабыздохам і ўсе валіцца з рук. Тады ўзгадваецца, як падыходзіла да прачнуўшагася немаўляці, якое ўжо трэба карміць, якое не давала спаць палову ночы, і мяне сустракала бяззубая усьмешка. Як гэты маленькі цуд радасна маша рукамі і дрыгае нагамі. Неяк адразу разумеешь, што гэтая істота, якая умее пакуль толькі есьці, спаць і псаваць нятанныя пампэрсы, ужо дала табе болей, як можна было сабе ўявіць. І пакуль з усьмешкаю хворага на галаву чалавека я выдавала ў эфір не большь разумныя за ўсьмешку гукі, усьведамляла, што за яшчэ адну такую ўсьмешку, гатовая ўвогуле не спаць, і дараваць немеладычныя воплі гэтага анела, калі яму нешта патрэбна.
Лучший способ отплатить за удивительный
миг, просто насладится им.....

Read 8 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day