?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

27th January, 2006. 9:46 pm.

Вельмі хочацца спаць... Быў доўгі дзень, нават некалькі доўгіх дзён і мала сну...
Зараз паснуць дзеці, угаманіцца сабака... Тады можна будзе легчы на мой ложак на падлозе, выцягнуцца, павярнуцца на бок і ..... імгненна праваліцца ў сон. Як я люблю свае сны! Там адбываецца столькі цікавага і незвычайнага. Там праведныя войны, змаганьне, прыгоды, палацы і лясы, дзеці і сабакі, верныя сябры і ворагі, якіх паважаешь.... Але самае-самае, гэта лятаць!!! Кажуць, што у сне лятаюць толькі дзеці, якія растуць. Я ужо даўно не расту, і даўно не “дзеці”, але... лятаю! Ня часта, раз на некалькі месяцаў, але... лятаю! Проста так, без крылаў, без памагатых. Разбягаюся і лячу! Бывае што не адразу атрымліваецца, тады стараюся, пралятаю спачатку некалькі крокаў, пасля болей.... Прачынаюся стомленная, як быццам бегала ўсю ноч, і такая шчаслівая! Некалькі дзен пасля, застаюцца адбіткі пачуцця палёта. Калі я была маленькая, то лятала частей, але не памятаю такога шчасця ад гэтага.
Усе, ужо ўсе паснулі... Можна класьціся і мне.....

Read 6 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day