?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

19th January, 2006. 1:44 pm.

Ёсьць у мяне дома чароўнае мейсца… Той хто быў – ведае. Калі на стале стаяць кубкі з гарбатаю, калі на вуліцы ўжо цёмна і дзеці спяць, тады пачынаецца моё ведзмарства….. Людзі там сядзяць розныя, рознае ў іх у галаве, па рознаму яны да мяне ставяцца. Гэта ўсе не істотна. Усе людзі якія сядзелі на маей кухні і пілі гарбату ў вечары, застаюцца ў маёй галаве. Некаторыя пакідаюць след нават у сэрцы. Я ў такіе моманты пачынаю вельмі востра адчуваць, што мне не столькі год, колькі запісана ў пашпарце. Можа быць калі небудзь я знайду кужню, на якой я буду не правадыром а тым хто-ідзе-і-шукае. І можа там так сама будзе сядзець мама двух дзетак з ідыетскімі коскамі, і закінушы ногі на лядюўню размаўляць са мною. Можа быць ёй так сама будзе здавацца, што яна мяне разумее лепей нават як я сама сябе разумею. І можа быць я так сама пачну нешта знаходзіць, нешта мне вельмі патрэбнае, бо інакш я бы проста не шукала.
Людзі прыходзяць і сыходзяць. Аднымі я ганаруся, за другіх мне сорамна, трэція настолькі складана жывуць, што вызначыцца са сваім стаўленьнем не магу. Я нават не ўпэўнена, што мне гэта трэба ўсё. Але яно ёсьць. І няхай будзе. Так напэўна мусьць быць...

Read 7 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day