?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

15th January, 2006. 9:58 pm.

Чытала вытрымкі з гісторыі Калінінградскай вобласьці. Калі і есьць у мяне раздіма, то гэта там. Гэта брудны стары горад, там жахлівыя дарогі і ў архітэктараў зносіць дах, ад таго што там нарабілі пры саветах, і робяць дагэтуль. Яго сапраўды прыгожым назваць складана. Там ёсьць прыгажосьць, нават не прыгажосьць... а нешта... Бывае так што кажуць: "Нешта там ёсьць". Вось гэта пра тое мейсца. Пра яго можна распавесьці тое самае што і пра любы партовы горад; самыя прыгожыя дзяўчаты, вялікая колькасьць нэфармалаў, дзікія спалучэньні даўніны і сучаснасьці, чысціні і бруду, стылю і безгустоўнасьці.
Там прайшло маё дзяцінства... Дрэннае яно было ці добрае - ужо няважна. Яно было... І ужо нябудзе. Ніколі. Вось што ў ім ёсьць. калі нарадзіўся Вацак, Калі я перастала быць цэнтрам сусьвету, калі перастала належаць самой сабе, тады мяне і пачало цягнуць у Калінінград. Мяне як наркаманку пачынае ламаць калі я больш за год там не была. Я заўжды жартую што не магу жыць без мора, але напэўна праўда ў тым што я не магу жыць без свайго дзяцінства. Як і ўсе людзі, якія разумеюць што яно ўжо назаўжды скончылася.

Read 10 Notes -Make Notes

15th January, 2006. 10:37 pm.

Працягваючы тэму дзяцінства...
Я і зараз магу з гіканьнем пранесьціся па вуліцы, і каленкі у мяне непрычтойна часта падрапаныя і па дрэвах я лазаю. Але гэта не дзяцінства. Што ўвогуле розніць дарослага і дзіценка? Нестандартныя учынкі? Не. Вера у казкі і цуды? Так я у казцы жыву! І ў цуда пачала верыць увосені. (ты ведаешь што табе дзякуй :) ) І быць шаслівай ад таго проста цто цепла на вуліцы магу. Але дзіценкам сябе не адчуваю год з двух напэўна. Можа гэта ва усіх старэйшых дзяцей, іх дзяцінства сканчаецца у момант нараджэньня малодшага?

Read 9 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day