?

Log in

No account? Create an account
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

12th January, 2006. 7:32 pm.

Ну здаецца з настройкамі разабралася, зараз можна што небудзь і пісаць.
Зіма ужо надакучыла :( Так кожны год, запалу з лета хапае роўна да праваслаўных калядаў, а пасля здаецца што мэта зімы выканана, пара бы ёй ужо і сыходзіць, хочацца вясну гукаць, хочацца сонца, цяпла.... Рука цягнецца намаляваць птушку на вакне, але.... яшэ 3 месяцы будзе зіма і халодна. Трэба набрацца трываласьці і не даць сабе заснуць да лета.
А так хачацца.....

Make Notes

12th January, 2006. 11:14 pm.

Дзеці спяць..... і здаецца што большага шчасьця няма і быць ня можа. Два чалавека, за якіх я адказна, якія мне давераны. Гэта цуд.... Я іх не стварала, яны мне не належаць, але мне быць з імі, пакуль я ім патрэбна, і мне пасля ўзгадываць якое гэта шасьце, і як гэта цяжка. За любое шасьце трэба плаціць, але яно таго вартае. Я думаю часам, што каліб была магчымасьць адматаць жыцьцё назад, я бы шмат чаго хацела памяняць, але толькі ня тое што тычыцца дзяцей. Паўтаруся - яны таго вартыя, і той свет які яны з сабою прынеслі у мае жіцьце таго варты.

Read 5 Notes -Make Notes

Back A Day - Forward A Day