Home

Advertisement

Customize
  Journal   Friends   Calendar   User Info   Memories
 

юля's Journal

19th November, 2009. 6:39 pm. Пасадзіў дзед гарбузік...


А вы: "Чарнобыль! Чарнобыль!"

Read 4 Notes -Make Notes

15th November, 2009. 10:48 pm. Люблю яе, дуру

Вось такім шчаняткам яна была амаль 5 год таму.

Мяне дасталі паўсюдныя крывавыя пляміны ад яенай цечкі. Яна забівае ўсё што ходзіць на чатырох нагах. Яна вывучвае новыя каманды за паў гадзіны і ніхалеры іх потым не выконвае, як не ў гуморы. Яна спіць выключна пад коўдраю. Яна брэша ў вакно. Яна лашчыцца амаль да ўсіх, хто прыходзіць у госці. Яна аніводнага разу не хварэла. Яна стварае такую колькасьць праблемаў і высмоктвае з бюджэту такую колькасьць грошаў, што жах бярэ. Яна пэўна адзіная істота якая заўжды, незалежна ні ад чаго, радая мяне бачыць...

Read 8 Notes -Make Notes

3rd September, 2009. 11:30 am. Ну а на публіку вясёлыя дзеці на вярблюдзе


Яны сапраўды добра правялі гэтае лета (асабліва калі параўноўваць з папярэднім). Музэі, заапаркі, выставы, летнікі, вазёры, акіяны, бассейны, фэсты, новыя сябры ды ворагі. Карацей нармалёвае дзіцячае жыццё - як яно і мае быць. Зараз нецярпліва чакаюць першага дню ў новай школе: Вацак 5, Рада 1 кляса. Поспехаў маім нашчадкам...

Read 9 Notes -Make Notes

14th August, 2009. 11:38 pm.

Выбягае з пад рук чарговы паясок, паснуў ігаван, а я ўзгадваю ружанчын голас, ды думаю штоб гэта такое замуціць заўтра. І ня сьпіцца ня спіцца...

Read 4 Notes -Make Notes

4th August, 2009. 12:11 am. Народзіны!!!

Расплюшчваю вочкі зранку, а ён на мяне глядзіць. Ну і я давай на яго глядзець. Глядзелі мы так адно на аднога, а потым я ўцяміла што ў мяне народзіны і ён відавочна мой. І нічога што я нібыта толькі прызвычаілася да лінуксу. Бум асвойваць макентош. Мая магёць і не такое. Застаецца толькі пацалаваць таго хто побач і сказаць дзякуй усім хто далёка і віншаваў. Я вас усіх люблю :)


Current mood: cheerful.

Read 23 Notes -Make Notes

23rd July, 2009. 12:31 pm. у дагонку аб "Купальлі"


Вось такую херовіну Ёлька ўпалявала падчас збору зверабою. Херовіна гэная сабачку ледзьве не адкусіла палову пысы, а Ёлька падрала ёй нагу. Маленькая такса, якая так і недарасла да стандарту, прадумана кідалася на чарапатара, робячы падманлівыя рухі наперад, і пераскокваючы убок. Байцовыя якасьці ў гэнага мілага хатняга сабачку канешне ахфігенныя. Маленькая, прыгожанькая, бліскучая машынка сьмерці.
Чарапатара ўратавалі, з рызыкаю апынуцца мне з адедзеным пальцам.
Яшчэ на тым маскальскім зборышчы, якое памылкова назвалі купальлем, я чыста выпадкова выкрыла таямніцу паходжаньня і ўжываньня нашыйных хустак. Ад стомы і спробаў сказаць усё адначасова, замест "нашыйная хустка", атрымалася "....йная шыстка". Цёценька якая гэта чула, доўга рагатала спрабуючы ўявіць спосабы павязваньня і мэтапрызначэньне гэнага дэвайсу.

Read 21 Notes -Make Notes

14th July, 2009. 11:17 pm. А вось каму зайса?

Нам зайса. Мы яго будзем па кухні бегаць, ды сенам купальскім карміць.

Чувака завуць ФокусПокус. Ён працоўны bunny Джыма. Той яго з капялюша дастае. І з каробкі. З розных мейсцаў карацей дастае. Будзе зараз даставаць з радчынага пакою і ехаць з ім на працу.

Read 24 Notes -Make Notes

22nd June, 2009. 9:54 am. Зноўку Ісландыя


Краявіды тамака збольшага марсіянскія. Хаця на Масе ніколі не была, але уяўлалася мне гэта менавіта так. Мне пашцэньціла пакіраваць малюткім поло па горных дарогах. Нягледзячы на тое што сівых валасоў афіцыйнаму кіроўцу дадалося няхіла, мне спадабалася проста вельмі. Зараз дакладна ведаю, што першы самаходзік у мяне будзе аўтаматам, у якім я ня буду думаць аб тым як бы гэта не заглохнуть а буду атрымліваць асадоду ад дарогі.

Людцы я стварылы новую групу. Тамака тыя, хто ў танке. У сэнсе у адным са мною. Каму туды оченьна карціць, пішыце, абмяркуем :)

Read 24 Notes -Make Notes

20th June, 2009. 8:57 am. Ісляндыя


Там было здорава.
Астатняе потым, калі вярнуся з чарговага фэсту, ужо тутака, у Канадзе.

Read 16 Notes -Make Notes

30th May, 2009. 1:21 pm. Канцэрцер!!!

Хадзіла на Ріверданс. Словаў не стае, так было здорава. Адчыбучвалі яны канешне так, што усё, што я да гэтага бачыла ды чула аб гэтым стыле танцаў, паблекла і згубіла сэнс. Вельмі шкадавала што тамака не было Леначкі, бо скрыпач быў улётны. А ад электра дуды сама выпала ў асадак.
Як будзе магчымасьць, пайду яшчэ і яшчэ і яшчэ...

Read 14 Notes -Make Notes

Back A Page